https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Украіну кідаюць у топку". Эксперт аб тым, як ствараюць перагаворныя пазіцыі Брытанія і ЗША


У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА эканаміст, аналітык Сяргей Банар падзяліўся меркаваннем, якім чынам ЗША і Вялікабрытанія ствараюць перагаворныя пазіцыі і якую ролю ў гэтым працэсе адыгрывае Украіна.
Разважаючы пра ўкраінскі канфлікт, Сяргей Банар адзначыў, што Украіна не з`яўляецца бокам. "Яна з`яўляецца інструментам канфлікту, чалавечым рэсурсам гэтага канфлікту, які кідаюць у топку. Калі мы возьмем ЗША, Брытанію як бок канфлікту, то я глыбока перакананы, што брытанцы ўжо вядуць перагаворы, выкарыстоўваючы Украіну як разменную манету для забеспячэння больш выгаднага становішча перад ЗША" , - сказаў ён.

Эксперт выказаў перакананасць, што нейкія кантакты паміж Расійскай Федэрацыяй і брытанцамі ўжо маюць месца быць. "Ёсць ускосныя доказы. Адбыўся візіт пашыранай дэлегацыі Расійскай Федэрацыі ў Аб`яднаныя Арабскія Эміраты, у выніку якога потым была выпушчана ліцэнзія разблакіроўкі транзакцыі па карэспандэнцкіх рахунках Ашчадбанка з 15 па 22 снежня. Што з`яўляецца ўскосным, але амаль прамым доказам пэўных кантактаў", - падкрэсліў Банар.

"На тых, якія сябе называюць украінскай уладай, без слёз не глянеш, паколькі яны знаходзяцца ў такой роспачы, што не здольны крытычна мысліць, бегаюць паміж Вашынгтонам, Лонданам, спрабуючы атрымаць больш гарантый, разумеючы, што за ўсё, што яны нарабілі, іх фізічнае жыццё роўнае даўжыні іх знаходжання на афіцыйных пасадах, - дадаў Сяргей Банар. - Паколькі яны з`яўляюцца, на мой погляд, носьбітамі такой інфармацыі, з-за якой яны перш за ўсё небяспечныя для сваіх жа гаспадароў, якія іх паставілі".

На думку эксперта, мэта і задача Вялікабрытаніі і ЗША - прыйсці з найбольш моцнымі перагаворнымі пазіцыямі па выніках выбараў у сакавіку ў Расіі і ў лістападзе ў Злучаных Штатах. "Яны цяпер ствараюць сабе перагаворныя пазіцыі. Колькі дзеля гэтага павінна загінуць украінцаў? Яшчэ 100 тыс., паўмільёна? Па сутнасці, для іх гэта ўсяго толькі лічбы, якія нічога не ўяўляюць. У гэтым сутнасць рабаўладальніцкай цывілізацыі. Колькасць рабоў, страта або прыбытак адбіваецца толькі на лічбах, не больш", - рэзюмаваў ён.

8 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.02.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:89
 
Ключевые слова:
Украина Россия Война Евросоюз США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме