https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белая Русь" і польская "Самаабарона" дамовіліся аб супрацоўніцтве


Гэта першае падобнае пагадненне паміж Рэспубліканскім грамадскім аб`яднаннем "Белая Русь" і палітычнай партыяй іншай краіны.
— Выхад на еўрапейскую палітычную арэну вельмі важны для нас, — падкрэсліў старшыня аб`яднання "Белая Русь" Аляксандр Радзькоў. — Мы будзем паслядоўна даказваць, што ў нас ёсць свае нацыянальныя інтарэсы, што мы імкнёмся жыць у супрацоўніцтве з іншымі еўрапейскімі краінамі, паважаем чужыя інтарэсы і ні на што не замахваемся, але хочам развівацца сваім уласным шляхам. Нам патрэбен вопыт палітычных дзеянняў, патрэбны саюзнікі, і партыя "Самаабарона" з`яўляецца для нас сябрам. Нас яднае тое, што мы прадстаўляем людзей, якія хочуць працаваць, зарабляць і адчуваць бяспеку. Гэта права кожнага. І наша задача — дапамагчы рэалізаваць гэтае права на практыцы.

Старшыня партыі "Самаабарона Рэспублікі Польшча" Лех Курапатвіньскі выказаў надзею, што падпісаны дагавор — толькі пачатак у развіцці палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва паміж польскай партыяй і беларускім грамадскім аб`яднаннем, якое будзе на карысць абодвум славянскім народам. "Нам падабаецца стаўленне "Белай Русі" да моладзевай палітыкі, вырашэння пытанняў, звязаных з занятасцю, працаўладкаваннем, адукацыяй. Вярнуўшыся дадому, мы распавядзём пра тое, што бачылі, а таксама пра тое, што некаторыя польскія СМІ дарма крытыкуюць Беларусь. Мы можам гаварыць пра палітычныя адрозненні, але для нас важна, што ў нас аднолькавыя падыходы да вырашэння глабальных пытанняў эканамічнага ўзаемадзеяння, адукацыйнай і культурнай палітыкі," — сказаў ён.

Кіраўнік "Самаабароны" дадаў, што партыю, якая адначасова з`яўляецца аграрным прафсаюзам, цікавіць таксама супрацоўніцтва з Беларуссю ў сельскай гаспадарцы. "Мы наведалі беларускія малаказавод і агракамбінат і былі ўражаны высокім ўзроўнем вытворчасці, які адпавядае еўрапейскім стандартам", — сказаў ён.

Пагадненне гэта рыхтавалася чатыры гады — столькі спатрэбілася часу, каб дакладна сфармуляваць, што кожны бок жадае ад супрацоўніцтва. Падпісанне дакумента таксама дэманструе, што "Белая Русь" саспела для зносін не толькі з суседзямі па СНД, але і для ўдзелу ў палітычным руху партый Еўрасаюза. Падобна, што дагавор з польскай "Самаабаронай" — толькі першая ластаўка ў гэтым працэсе.

— Мы павінны шукаць любую магчымасць даносіць праўдзівую інфармацыю пра сваю краіну, — падкрэсліў намеснік старшыні рады Рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Белая Русь", віцэ-спікер ніжняй палаты беларускага парламента Віктар Гумінскі. — На нядаўняй сустрэчы з кіраўніцтвам Аўстрыйскай партыі свабоды мы пачулі такое меркаванне пра Беларусь: "Ваша "праблема" ў тым, што вы засталіся незалежнай дзяржавай, а сёння гэта не вітаецца". Нам блізкая пазіцыя гэтай партыі ў тым, што кожная краіна павінна мець права выбару сваёй ступені незалежнасці і ўласнага інтэграцыйнага шляху, таму, думаю, мы будзем мець добрыя перспектывы ў супрацоўніцтве і з ёй.

Вольга Мядзведзева
Звязда, 27 лютага 2013
 
Дата публикации:27.02.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1769
 
Ключевые слова:
Славянский мир Беларусь-Польша Политическая партия Независимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме