https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бішкек зноў патрабуе ад улад Беларусі выдачы Курманбека Бакіева і яго брата


Аб гэтым паведамляецца на сайце галоўнага нагляднага ведамства Рэспублікі Кыргызстан.
Генеральная пракуратура Кыргызстана 27 лютага накіравала ў Генеральную пракуратуру Беларусі патрабаванне аб выдачы экс-прэзідэнта Курманбека Бакіева і яго брата, былога кіраўніка Службы дзяржаховы Жаныбека Бакіева, для прывядзення вынесенага ім прыгавору суда ў выкананне.

26 лютага ў Генпракуратуру Кыргызстана паступіла распараджэнне Ваеннага суда Бішкекскага гарнізона аб выкананні ў дачыненні да братоў Бакіевых прыгавору, які набыў законную моц 22 лютага.

Патрабаванне аб выдачы накіраванае ў Беларусь у адпаведнасці з дзейнай у СНД Канвенцыяй "Аб прававой дапамозе па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах".

11 лютага Курманбек і Жаныбек Бакіевы прыгаворам Ваеннага суда Бішкекскага гарнізона завочна асуджаныя па справе аб забойстве трох чалавек.  Курманбеку Бакіеву прызначана пакаранне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Яго брату — пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці.

Раней Генеральнай пракуратурай Кыргызстана ў Генеральную пракуратуру Беларусі неаднаразова накіроўваліся хадайніцтвы аб выдачы братоў Бакіевых для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці. Аднак яны былі пакінутыя без задавальнення, бо згодна з адказамі беларускага боку запыт аб іх выдачы звязаны з пераследам з-за палітычных перакананняў.

Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь па асабістым запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі 19 красавіка 2010 года пасля дзяржаўнага перавароту ў Кыргызстане.

Падчас перавароту загінулі каля 90 чалавек, каля тысячы атрымалі раненні. Курманбек Бакіеў, брат Жаныбек, сын Марат і іншыя набліжаныя завочна былі абвінавачаныя ў масавым забойстве, спалучаным з перавышэннем службовых паўнамоцтваў, і аб`яўленыя ў міжнародны вышук. Новыя ўлады Кыргызстана неаднаразова звярталіся ў Генпракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева, але атрымлівалі адмову. На думку беларускага боку, прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы Бакіева няма.

Жаныбек Бакіеў летам 2012 года быў заўважаны і сфатаграфаваны ў цэнтры Мінска ў кампаніі двух суайчыннікаў. Паводле інфармацыі МУС Кыргызстана, на здымку акрамя Жаныбека Бакіева былі выяўленыя яшчэ два грамадзяніны Кыргызстана, аб`яўленыя ў міжнародны вышук. МУС таксама паведаміла, што неаднаразова адпраўляла запыт у праваахоўныя органы Беларусі аб месцазнаходжанні асоб, якія адшукваюцца, і штораз атрымлівала адказ, што звестак аб гэтых асобах няма.

Аляксандр Лукашэнка 11 снежня ў Мінску на сустрэчы з членамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі заявіў, што пытанне аб выдачы былога прэзідэнта Кыргызстана Курманбека Бакіева не з`яўляецца праблемай у адносінах дзвюх краін. "Праблема з Бакіевым — гэта сёння ўжо не праблема ў нашых адносінах. Вам патрэбен Бакіеў? Навошта? Чалавек жыве, з`ехаў, усялякае бывае, гадуе дзяцей", — сказаў Лукашэнка.

На той сустрэчы Лукашэнка папрасіў кіргізскія ўлады перавесці ў Беларусь пенсію былога кіраўніка дзяржавы. "Жыве чалавек, пенсію яму сюды перавядзіце. Здаецца, налічана, але не пераводзяць", — адзначыў Лукашэнка. Ён таксама паведаміў, што дзеці Бакіева за кароткі перыяд часу паспелі вывучыць беларускую мову.

"Я не быў сябрам Бакіева, ён быў сябрам Пуціна, Назарбаева", — заявіў Лукашэнка і, успамінаючы падзеі ў Кыргызстане, дадаў: "Ён тэлефануе, плача: забяры дзяцей. Я кажу: прыязджай разам з дзецьмі".

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 лютага 2013
 
Дата публикации:28.02.2013
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1694
 
Ключевые слова:
Курманбек Бакиев Беларусь-Кыргызстан Цветные революции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме