https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Асад узяў Хафу


Улады Сырыі заявілі сёньня, што пасьля тыдня баёў узялі пад поўны кантроль горад Хафа на поўначы краіны, выцесьніўшы адтуль — як яны выказаліся — «групы ўзброеных тэрарыстаў».
Паўстанцы, са свайго боку, паведамілі, што вывелі свае атрады з Хафы пасьля масаванага абстрэлу з боку ўрадавых войскаў.

Напярэдадні намесьнік генэральнага сакратара ААН у міратворчых апэрацыях Эрвэ Ладсу заявіў, што Сырыя знаходзіцца ў стане паўнамаштабнай грамадзянскай вайны — шырокія рэгіёны краіны не кантралююцца ўрадам, там ідуць актыўныя баявыя дзеяньні. Адначасова Дзярждэпартамэнт ЗША фактычна абвінаваціў Маскву, якая працягвае пастаўляць зброю рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, у тым, што гэтым яна сьвядома спрыяе далейшай эскаляцыі канфлікту ў Сырыі. З пачатку першых выступаў супраць кіроўнага рэжыму за 15 месяцаў у Сырыі загінулі, паводле ацэнак сырыйскіх праваабаронцаў, каля 14 тысячаў чалавек — хоць пацьверджаньня гэтых лічбаў зь іншых крыніцаў няма.

Радыё Свабода, 13 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:13.06.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2039
 
Ключевые слова:
Беспорядки в Сирии Цветные революции Арабский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме