https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Французская пракуратура адмовілася пераследаваць міністра ўнутраных спраў Беларусі Анатоля Куляшова, які знаходзіўся 17—20 студзеня ў Францыі з візітам па лініі Інтэрпола


Пра гэта паведаміла памочніца французскага адваката Уільяма Бурдона, які дамагаўся арышту міністра.
"Пракуратура заявіла, што паміж Францыяй і Інтэрполам існуе пагадненне, згодна з якім прадстаўнікі іншых дзяржаў, што бяруць удзел у французскіх сустрэчах Інтэрпола, маюць імунітэт", — сказала памочніца адваката.

"Мы, вядома, з гэтым не згодныя, — падкрэсліла яна. — Канвенцыя супраць катаванняў павінна пераважаць над гэтымі дамоўленасцямі".

Нагадаем, Бурдон падаў судовы іск супраць Куляшова ў Парыжы 19 студзеня. Дзейнічаючы ад імя пяці беларусаў, ён абвінаваціў міністра ў катаваннях.

Памочніца Бурдона не сказала, чые менавіта інтарэсы прадстаўляў адвакат. Разам з тым грамадзянская ініцыятыва Free Belarus Now распаўсюдзіла заяву аб тым, што Бурдон дзейнічаў ад яе імя. Ініцыятыва Free Belarus Now заснавана сем`ямі апазіцыйных палітыкаў і журналістаў, якія былі арыштаваны падчас разгону дэманстрацыі 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Беларуская дэлегацыя на чале з Анатолем Куляшовым брала ўдзел у перамовах, якія праходзілі 17—20 студзеня ў Ліёне ў Генеральным сакратарыяце Інтэрпола.

Міністр Куляшоў уключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза ў сувязі з парушэннем у Беларусі стандартаў правядзення выбараў. Але візавыя санкцыі ЕС не дзейнічаюць у выпадках, калі чыноўнікі наведваюць мерапрыемствы міжнародных арганізацый.

Французская віза кіраўніку МУС Беларусі выдадзена па просьбе Інтэрпола. "Францыя выканала абавязацельствы дзяржавы, якая прымае на сваёй тэрыторыі міжнародныя арганізацыі", — растлумачылі БелаПАН 17 студзеня ў пасольстве Францыі.

Пры гэтым у дыппрадстаўніцтве адзначылі, што гэта не шэнгенская віза, а "віза тэрытарыяльна абмежаванага дзеяння", якая дае права толькі на наведванне Францыі. Яна выдадзена на тэрмін афіцыйнай паездкі.

Акрамя таго, паведамілі ў пасольстве, гэта не двухбаковы візіт: падчас паездкі не прадугледжвалася ніякіх кантактаў беларускага міністра з прадстаўнікамі Францыі.

Уільям Бурдон нарадзіўся ў 1956 годзе. Спецыялізуецца на абароне правоў чалавека і ахвяр злачынстваў супраць чалавечнасці.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 20 студзеня 2012
 
Дата публикации:20.01.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2855
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Интерпол Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме