https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўрасаюз плануе ўключыць у спіс неўязных яшчэ 135 беларускіх чыноўнікаў


Еўрасаюз плануе найбліжэйшым часам пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі.
Пра гэта 12 студзеня на пасяджэнні камітэта па пытаннях замежных спраў Еўрапарламента заявіў дырэктар па пытаннях Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Гунар Віганд.
"Я спадзяюся, што мы можам хутка дасягнуць згоды з краінамі-членамі адносна гэтага ў найбліжэйшыя тыдні", — цытуе Віганда агенцтва УНІАН.

У прыватнасці, паводле слоў дыпламата, ЕС разглядае пытанне аб уключэнні ў спіс беларускіх службовых асоб, якім забаронены ўезд у ЕС і чые актывы павінны быць замарожаны, яшчэ 135 асоб.

Акрамя таго, як стала вядома ўкраінскаму агенцтву з дыпламатычных крыніц, разглядаецца магчымасць пашырэння пераліку беларускіх прадпрыемстваў, чые актывы будуць замарожаны і аперацыі з якімі будуць забаронены. "Будзе адно або некалькі новых прадпрыемстваў", — сказаў суразмоўца УНІАН.

Паводле слоў крыніцы ў дыпламатычных колах, таксама плануецца змяніць крытэрыі ўвядзення санкцый і пашырэння пералікаў. "Калі раней гэта было звязана выключна з падзеямі пасля 19 снежня 2010 года, то зараз гэта будзе супраць усіх тых, хто аказвае націск на праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці", — сказаў суразмоўца ўкраінскага агенцтва.

Рашэнне аб пашырэнні санкцый можа быць ухвалена на пасяджэнні Савета замежных спраў ЕС 23 студзеня, адзначыла крыніца.

Як раней паведамляў БелаПАН, 12 студзеня на пасяджэнні паліткамітэта Еўрапарламента Віганд, гаворачы аб верагоднасці адмены правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі 2014 года, адзначыў, што гэтае пытанне знаходзіцца ў кампетэнцыі Міжнароднай федэрацыі хакея. Адмена чэмпіянату, на яго думку, была б дзейснай мерай у дачыненні да афіцыйнага Мінска, але ў той жа час — вялікім расчараваннем для прыхільнікаў спорту і жыхароў Беларусі.

Пры гэтым Віганд нагадаў, што ў свой час шэраг заходніх краін байкатавалі Алімпійскія гульні ў Маскве ў 1980 годзе.

Нагадаем, палітычнае рашэнне аб візавых і эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі было прынята Саветам ЕС 31 студзеня 2011 года ў Бруселі, калі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спі беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаны. Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Потым Савет ЕС неаднаразова пашыраў гэты пералік, і зараз уезд у ЕС забаронены больш як 200 беларускім чыноўнікам.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 12 студзеня 2012
 
Дата публикации:12.01.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2907
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Санкции Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме