Лукашэнка ўпэўнены, што ўлада павінна хутка рэагаваць на падобныя акцыі пратэсту.
"Ты павінен не даваць прычын да такіх выступленняў, а калі яны з`яўляюцца, ты павінен мець у сябе ў арсенале такую зброю або прыладу: выйшаўшы да народа адкрыта так, ты мог выстраліць, і людзі развядуць рукамі. Вось на Балотнай у вас сабраліся. Выйдзі і скажы… Калі на Балотнай склалася сітуацыя, што там павінен быць кіраўнік дзяржавы, я б не раздумваючы пайшоў туды. Або ты прама прыйдзеш і скажаш, або праз скрыню, інтэрнэт ці што іншае — у цябе павінна быць права. І ў цябе павінна быць тое, што ты павінен пакласці на стол людзям і сказаць. І яны развядуць рукамі", — лічыць прэзідэнт Беларусі.
Нагадаем, апошняя самая масавая акцыя пратэсту ў Беларусі адбылася вечарам 19 снежня 2010 года пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Ніхто з кіраўніцтва краіны да ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць вынікаў галасавання не выйшаў. Акцыя была жорстка задушана праваахоўнымі органамі. Затрымана больш за 600 чалавек, у тым ліку восем кандыдатаў у прэзідэнты.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2011