https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнік ЕС сустрэўся ў Мінску з чыноўнікамі і апазіцыяй


Дырэктар дэпартамента па пытаннях Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ЕС Гунар Віганд, які знаходзіцца з рабочым візітам у Мінску, сустрэўся з прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі.
Віганд прыбыў у Мінск 8 лютага "з мэтай устанавіць еўрапейскі дыялог па пытаннях мадэрнізацыі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі", паведамілі ў беларускім прадстаўніцтве ЕС.

Сустрэчы з праваабаронцамі, сваякамі палітзняволеных, супрацоўнікамі дыпкорпусу і з прадстаўнікамі ўрада дадуць магчымасць "зрабіць агляд цяперашняга ўзроўню адносінаў паміж ЕС і Беларуссю і назваць пытанні, якія выклікаюць неспакой у ЕС", адзначылі ў прадстаўніцтве.

Вечарам 8 лютага Віганд правёў перамовы з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым і начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Раманам Раманоўскім. Як паведаміла прэс-служба МЗС, "бакі абмеркавалі бягучыя пытанні беларуска-еўрапейскіх адносінаў і магчымыя падыходы да выстройвання далейшага дыялогу".

Раніцай 9 лютага адбылася сустрэча Віганда з апазіцыйнымі палітыкамі і праваабаронцамі.

Як сказаў БелаПАН адзін з удзельнікаў сустрэчы, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Віталь Рымашэўскі, абмяркоўваліся пытанні нармалізацыі адносінаў Беларусі з ЕС.

Прадстаўнік ЕС цікавіўся, "якія могуць быць крытэрыі дыялогу ЕС і беларускай улады". Усе ўдзельнікі сустрэчы былі аднадушныя ў тым, што для нармалізацыі адносінаў "трэба, па-першае, неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных, правесці свабодныя выбары ў Палату прадстаўнікоў, падрыхтаваць план мадэрнізацыі Беларусі, і толькі пасля гэтага Беларусь можа разлічваць на дапамогу ЕС", сказаў Рымашэўскі.

Ён таксама дадаў, што на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні пашырэння санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, вінаватых у палітычных рэпрэсіях у Беларусі.

Паводле звестак БелаПАН, сёння ў другой палове дня прадстаўнік ЕС плануе сустрэцца са сваякамі палітзняволеных. Запланаваныя таксама перамовы Віганда ў Адміністрацыі прэзідэнта.

Сустрэчы Гунара Віганда з журналістамі не плануецца.

Візіт прадстаўніка ЕС працягнецца да 10 лютага.

БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2012
 
Дата публикации:09.02.2012
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:2740
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме