https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вучыч расказаў, аб чым размаўляў з Лукашэнкам у кулуарах саміту ў Дубаі


Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч расказаў журналістам, аб чым размаўляў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Дубаі на палях Сусветнага саміту па барацьбе са змяненнем клімату.
У кулуарах саміту лідары Беларусі і Сербіі "на нагах", як гэта звычайна адбываецца ў час маштабных форумаў, правялі невялікую сустрэчу. Аляксандр Вучыч падзяліўся з беларускімі журналістамі некаторымі падрабязнасцямі размовы.

"Мы абмеркавалі нашы двухбаковыя адносіны. Я сказаў яму, што спадзяюся, што мы зможам арганізаваць яго візіт у Сербію ў наступным годзе. У нас праз 15-16 дзён пройдуць выбары, і пасля іх, у наступным годзе, я спадзяюся, мы зможам запрасіць яго і абмеркаваць усе асноўныя пытанні двухбаковага парадку дня", - расказаў Прэзідэнт Сербіі.

Аляксандр Лукашэнка ў лістападзе назначыў новага пасла Беларусі ў Сербіі. Гаворачы аб супрацоўніцтве паміж краінамі і рабоце беларускай дыпмісіі, Прэзідэнт адзначыў, што сітуацыю трэба сур`ёзна вывучыць. "Трэба разабрацца ў той палітыцы, якую Сербія праводзіць і жадае праводзіць у адносінах да Беларусі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Калі яны хочуць (супрацоўнічаць з Беларуссю.), значыць, павінен быць вынік у гандлёва-эканамічных адносінах. Калі яны хочуць віляць хвастом, груба кажучы, і падтрымліваць еўрапейска-амерыканскія санкцыі супраць Беларусі, гэта іх работа, няхай вызначаюцца і падтрымліваюць, калі яны забылі тое дабро, з якім мы ішлі да іх".

1 снежня 2023, Дубай
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.12.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:85
 
Ключевые слова:
Сербия Сотрудничество Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме