https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лазавік: "Санкцыі — гэта эўрадэбілізм"


Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік
У студзені гэтага году Эўразьвяз увёў санкцыі — візавыя забароны і замарожваньне актываў — у дачыненьні да групы службовых асобаў Беларусі, адказных за парушэньне дэмакратычных стандартаў на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 ды за перасьлед апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці".
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік цяпер ня зможа ўехаць яшчэ ў дзевяць эўрапейскіх краінаў, якія далучыліся да санкцыяў Эўразьвязу супраць беларускага рэжыму. Гэта — Харватыя, Македонія, Чарнагорыя, Ісьляндыя (кандыдаты ў ЭЗ); Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Сэрбія (патэнцыяльныя кандыдаты ў ЭЗ); Ліхтэнштэйн і Нарвэгія (удзельнікі Эўрапейскай эканамічнай прасторы).

Камэнтуючы гэтае рашэньне для "Свабоды", спадар Лазавік заявіў:

"Я гэтыя санкцыі ацэньваю як абсалютна непрадуманыя, нерацыянальныя і, самае галоўнае, неабгрунтаваныя. Падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі Цэнтравыбаркам і арганізатары выбараў былі ініцыятарамі дэмакратызацыі выбарчага працэсу.

Усе кандыдаты ў прэзыдэнты мелі магчымасьць свабодна зьбіраць подпісы, вельмі дэмакратычна прайшлі рэгістрацыя кандыдатаў і агітацыйная кампанія.

І ў падзяку за ўсё гэта — арганізатары выбараў апынуліся ў сьпісе неўязных. Лёгікі ніякай ня бачу. У мяне гэта выклікае зьдзіўленьне, вялікае абурэньне. У свой час у мяне ў парыве эмоцыяў вырвалася слова — эўрадэбілізм. Сёньня я дзьвюма тлустымі рыскамі падкрэсьліваю гэтае выказваньне. Гэта самы сапраўдны дэбілізм чыноўнікаў, якія прымалі такое рашэньне".

Уладзімер Глод
Радыё Свабода
04 сакавіка 2011


 
Дата публикации:05.03.2011
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3981
 
Ключевые слова:
Санкции Евросоюза Выборы в Беларуси Беспорядки в Минске
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме