У перыяд свайго старшынства Венгрыя мае намер надаць увагу такім праблемам, як падтрыманне эканамічнага росту ў краінах ЕС, выраўноўванне ўзроўняў сацыяльнага развіцця, вырашэнне дэмаграфічных праблем, арганізацыя энергетычнай бяспекі і пашырэнне Шэнгенскай зоны.
Прыярытэтам для венгерскага старшынства таксама стане развіццё праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". Чакаецца, што ў маі 2011 года ў Венгрыі пройдзе другі саміт Усходняга партнёрства.
Венгрыя будзе старшынёй у Еўрапейскім саюзе да 30 чэрвеня 2011 года.
Афіцыйны сайт венгерскага старшынства: http://www.eu2011.hu.