Сёньня кіргіская паліцыя паведаміла, што меркаваны арганізатар нядаўніх беспарадкаў на поўдні краіны, крымінальны аўтарытэт Айбэк Мірсідікаў па мянушцы “чорны Айбэк” быў забіты сёньня ноччу разам з трыма сваімі паплечнікамі ў невялікім горадзе на поўдні краіны. Паводле вэрсіі паліцыі Мірсідікаў быў забіты ў выніку перастрэлкі паміж варагуючымі бандамі.
07.06.2010 Радыё Свабода