У Пакістане чатыры чалавекі загінулі на паўночным захадзе краіны ў выніку чарговага авіяўдару амэрыканскага бесьпілётнага самалёту, паведамілі прадстаўнікі сакрэтных службаў краіны.
Як паведамлялася раней, актывізацыя ракетных ўдараў амэрыканскіх бесьпілётнікаў па племянных раёнах Пакістану зьвязваецца зь меркаванымі плянамі "Аль-Каіды" гэтага рэгіёну правесьці тэракты ў Эўропе.