Паводле Камчыбека Ташыева, узброеныя людзі ўварваліся сёньня ў яго дом на ўскрайку Бішкеку і паранілі яго. Ташыеў распавядае, што дзякуючы ўмяшальніцтву яго ахоўнікаў нападнікаў удалося прагнаць. а таксама забраць некалькі пісталетаў і пасьведчаньне супрацоўніка службы дзяржаўнай бясьпекі Кіргізстану.
Міністэрства ўнутраных спраў краіны пацьвердзіла факт нападу. Служба дзяржбясьпекі зьняпраўдзіла сваю датычнасьць.
Радыё
Свабода
24 кастрычніка 2010