https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ізраіль нанёс авіяўдар па ваеннай інфраструктуры Сірыі


Напярэдадні ізраільскія вайскоўцы паведамлялі аб абстрэлах, якія праводзяцца з сірыйскага боку і ў сваю чаргу нанеслі ўдар.
Армія абароны Ізраіля нанесла ўдары па ваеннай інфраструктуры сірыйскай арміі, аб гэтым заявілі ў ЦХАЛ.

Раней у аўторак Ізраіль паведамляў аб абстрэлах з боку Сірыі.

"Знішчальнікі ЦАХАЛ нанеслі ўдары па ваеннай інфраструктуры і мінамётных устаноўках сірыйскай арміі, у адказ на ўчарашнія абстрэлы Ізраіля", - гаворыцца ў заяве ведамства.

Па даных міністэрства абароны Сірыі, авіяўдары былі нанесены па шэрагу ваенных пазіцый у правінцыі Дэраа прыблізна ў 1:45 па мясцовым часе (супадае з мінскім).

У выніку загінулі восем сірыйскіх вайскоўцаў загінулі, сямёра атрымалі раненні, таксама нанесены матэрыяльны ўрон.

Раней пасля паветраных атак Ізраіля быў выведзены са строю сірыйскі міжнародны аэрапорт Алепа.

Палесціна-ізраільскі канфлікт

Рэзкае абвастрэнне адносін паміж Ізраілем і Палесцінай здарылася 7 кастрычніка. Байцы ХАМАС атакавалі Ізраіль. Яны правялі масіраваны ракетны абстрэл і напалі на прыгранічныя ізраільскія паселішчы і гарады.

ХАМАС аб’явіў, што праводзіць аперацыю пад назвай "Патоп Аль-Акса". У адказ ізраільская армія пачала ваенную аперацыю "Жалезныя мячы" супраць сектара Газа.

Да гэтага часу колькасць ахвяр у сектары Газа перавысіла пяць тысяч чалавек, больш за 15 тысяч атрымалі раненні. У Ізраілі, паводле звестак мясцовых улад, загінулі больш за 1,3 тысячы чалавек, некалькі тысяч атрымалі раненні. Акрамя таго, паведамлялася і пра траіх загінулых грамадзянах Беларусі.

Мінск, 25 кастрычніка 2023
Sputnik
 
Дата публикации:25.10.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:187
 
Ключевые слова:
Израиль Палестина Война ХАМАС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме