Тысячы файлаў з сакрэтнай інфармацыяй патрапілі да ўладальнкіаў сайту Wikileaks, які спэцыялізуецца на публікацыі такіх дакумэнтаў.
Паводле апублікаваных дакумэнтаў, сілы кааліцыі церпяць паразы ў Аўганістане, інфармацыя аб ахвярах сярод мірнага насельніцтва замоўчваецца, колькасьць нападаў з боку талібаў павялічваецца, а камандуючыя сіламі НАТО выказваюць занепакоенасьць, што Пакістан і Іран падтрымліваюць нестабільнасьць ў рэгіёне.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы жорстка скрытыкавала ўладальнікаў сайту за публікацыю дакумэнтаў. Тыя адмаўляюцца паведаміць, хто перадаў ім сакрэтныя матэрыялы.
Падрабязнасьці на сайце Радыё Свабода пазьней.
26.07.2010
Радыё Свабода