https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На крок бліжэй да расійскага бунта


«Не приведи Бог видеть русский бунт — бессмысленный и беспощадный» (А. Пушкін)
Учорашнія фотаздымкі з маскоўскага прадмесця Хімкі ўражаюць.

За адзін толькі мінулы тыдзень з Расіі прыйшлі навіны пра пагром маскоўскімі анархістамі хімкінскай адміністрацыі і атаку мясцовага насельніцтва на чачэнскую моладзь у дзіцячым лагеры на Кубані. Раней гэтым летам па расійскім інтэрнэце прагрымела гісторыя з так званымі прыморскімі партызанамі — групай адчайных радыкалаў, што сышлі ў лес і пачалі адстрэльваць міліцыянтаў. Што характэрна, дзеянні «партызанаў» выклікалі пераважна станоўчую рэакцыю ў расійскім грамадстве.

Гэткая актыўная агрэсія ў рэшце рэшт так ці інакш азначае пратэст супраць укаранёных у сённяшняй Расіі парадкаў — карупцыі, беззаконня, узурпаванасці ўлады.

Пратэст перастаў быць уласцівым адно толькі традыцыйнай палітычнай апазіцыі. Яўнымі апазіцыянерамі да ўлады пачалі сябе пазіцыянаваць вядомыя дзеячы поп-культуры, антыўрадавыя матэрыялы з’яўляюцца ў глянцавых маскоўскіх часопісах.

Як піша адзін пецярбуржскі аглядальнік, апазіцыйнасць увайшла ў Расіі ў моду. Але гледзячы на падзеі, не вельмі верыцца ў тое, што пратэст абмяжуецца толькі калонкай Эдуарда Лімонава ў люксусавым часопісе GQ, кліпам гламурнай спявачкі Каці Гардон альбо нават хуліганствам бліскучай «Арт-группы «Война».

Рана ці позна гэта мусіла пачацца.

Вялікая і непадкантрольная Расія — гэта не ўпарадкаваная напаўтаталітарная Беларусь, расійцы, якія «доўга запрагаюць, але хутка едуць», — гэта не памяркоўныя нардычныя беларусы.

Адсутнасць свабоды слова і адносна дэмакратычных выбараў на любым узроўні паступова спараджаюць у Расіі шматкроць апісаны эфект катла з заваранай крышкай, які перад нашымі вачыма паціху пачынае трышчэць.

Улады Расіі павінны, нарэшце, пачаць дзейнічаць у адпаведнасці з словамі прэзідэнта Мядзведзева і «мадэрнізаваць», як гэта цяпер эўфемічна называецца, «палітычную сістэму» краіны.

У тым сэнсе, што «мадэрнізаваць» яе хаця б да ўзроўня ельцынскага часу.

Іначай наступствы для Расіі і для ўсяго рэгіёна могуць быць непрадказальнымі.

Лондан, 29 лiпеня 2010
Алесь Чайчыц    Наша Ніва


 
Дата публикации:29.07.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:6925
 
Ключевые слова:
беспорядки в России бунт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме