https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парламенты Польшчы і Германіі заклікаюць Савет ЕС абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі


Старшыні парламенцкіх камітэтаў па міжнародных справах Польшчы і Германіі Анджэй Халіцкі і Рупрэхт Поленц заклікалі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін — членаў Еўрасаюза склікаць спецыяльнае пасяджэнне Савета ЕС, каб "абмеркаваць сітуацыю ў Беларусі і ўзгадніць адпаведныя захады".
На думку Халіцкага і Поленца, падзеі, што адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, сведчаць аб "поўнай адсутнасці павагі да агульнаеўрапейскіх прынцыпаў і стандартаў з боку прэзідэнта Лукашэнкі", паведамляе Польскае агенцтва друку (PAP). У сувязі з гэтым старшыні парламенцкіх камітэтаў па міжнародных справах Польшчы і Германіі патрабуюць "выразнага і хуткага адказу з боку ўсіх тых", хто адчувае сваю адказнасць за абарону прынцыпаў дэмакратыі.

Ініцыятыву павінны выказаць Польшча і Германія, магчыма, разам са Швецыяй і балтыйскімі дзяржавамі, гаворыцца ў сумеснай заяве Халіцкага і Поленца.

Аўтары заявы прапаноўваюць, каб з ініцыятывы Літвы, якая старшынствуе ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, пры падтрымцы Польшчы і Германіі сітуацыяй у Беларусі заняліся адпаведныя органы АБСЕ.

У заяве таксама гаворыцца, што ЕС варта абмеркаваць развіццё падзей у Беларусі з Расіяй для "сумесных дзеянняў у дачыненні да прэзідэнта Лукашэнкі".

"Мы павінны разам прыняць меры, якія ліквідавалі б тэрор у Беларусі", — цытуе Халіцкага PAP. На думку польскага парламентарыя, "Расія з`яўляецца важным партнёрам у гэтым дыялогу”.

Халіцкі паведаміў, што ён і Поленц падтрымліваюць сувязь са старшынёй камітэта па міжнародных справах расійскай Дзяржаўнай думы Канстанцінам Касачовым. Магчыма, 21-22 лютага ўсе трое сустрэнуцца ў Калінінградзе, дзе сітуацыя ў Беларусі будзе "адной з чатырох тэм" перамоў, сказаў Халіцкі.

У заяве Халіцкага і Поленца гаворыцца, што ЕС павінен падтрымліваць ініцыятывы беларускіх грамадскіх арганізацый, а таксама дазволіць "грамадзянам Беларусі, якія сутыкнуліся з непасрэднай пагрозай палітычнага пераследу з боку ўладаў краіны", бязвізавы ўезд на сваю тэрыторыю.

Як раней паведамляў БелаПАН, дэпутат сейма Літвы Пятрас Аўшравічус падчас слуханняў па Беларусі ў літоўскім парламенце 29 снежня таксама прапанаваў правесці пазачарговую сустрэчу міністраў замежных спраў Еўропы для абмеркавання сітуацыі ў Беларусі.

На думку Аўшравічуса, сустрэча міністраў неабходная, каб "перагледзець палітыку ў адносінах да беларускага рэжыму". "Самападман нас вядзе да далейшых памылак", — мяркуе ён. Дэпутат быў здзіўлены тым, што пад сумесным артыкулам кіраўнікоў МЗС Швецыі, Польшчы, Германіі і Чэхіі, апублікаваным у амерыканскай "Нью-Йорк таймс", няма подпісу кіраўніка літоўскага МЗС Аўдронюса Ажубаліса.

Аўшравічус падкрэсліў, што важным з`яўляецца лёс кожнага арыштаванага ў Беларусі. Ён прапанаваў сабраць подпісы грамадзян Літвы з патрабаваннем вызваліць затрыманых. "Калі некаторыя палітыкі ў гэтай краіне маўчаць, гэта не азначае, што маўчаць грамадзяне. Трэба зрабіць гэта па ўсёй Еўропе", — мяркуе дэпутат.

Антон Казанец, БелаПАН
Мінск, 31 снежня 2010

 
Дата публикации:31.12.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4695
 
Ключевые слова:
ОБСЕ Выборы в Беларуси Демократия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме