https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік палітычнага дэпартамента «Адзінай Расеі»: Менскія пагромшчыкі пад каўпаком у Лукашэнкі


Спецслужбы Беларусі валодалі інфармацыяй па акцыі, якая рыхтавалася, лічаць у кіруючай партыі РФ.
Можна меркаваць, што спецслужбы Беларусі валодалі інфармацыяй па акцыі ля расейскай амбасады ў Менску, якая рыхтавалася. І той факт, што сілы правапарадку не прадухілілі гэты інцыдэнт, кажа пра тое, што - гэта сігнал для кіраўніцтва Расеі і для ўсіх нас. Пра гэта заявіў у аўторак, 31 жніўня, кіраўнік палітычнага дэпартамента партыі «Адзіная Расея» Аляксей Чадаеў. Каментуючы сайту «Адзінай Расеі» - ER.RU - інцыдэнт каля расейскай амбасады ў Менску, якая патрапіла пад напад з боку невядомых, Чадаеў адзначыў:

«Беларусь – гэта вельмі невялікая краіна, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Ступень інфармацыйнай празрыстасці для спецслужбаў дастаткова высокая. У прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пяць ці шэсць розных спецыяльных кантораў, якія займаюцца зборам інфармацыі. Усе «барацьбіты з рэжымам» і актывісты знаходзяцца пад шчыльным каўпаком. Таму ўявіць, што нейкія сілы планавалі такую сур`ёзную акцыю і ніхто пра гэта не ведаў, - гэта смешна.

Можна меркаваць, што спецслужбы Беларусі валодалі інфармацыяй па акцыі, якая рыхтавалася. І той факт, што сілы правапарадку не прадухілілі гэты інцыдэнт ля расейскай амбасады, кажа пра тое, што гэта - сігнал для кіраўніцтва Расеі і для ўсіх нас. Сігнал, які трэба прыняць да ведама».

Хартыя`97
31.08.2010
 
Дата публикации:31.08.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:4512
 
Ключевые слова:
информационная война теракт Посольство России
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме