https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ці за мяжой лепей..?


20% беларусаў хацелі б назаўсёды паехаць у іншую краіну — такія вынікі апытання, праведзенага міжнароднай кампаніяй Gallup у 2009 годзе і абнародаваныя 4 жніўня.
35% апытаных грамадзян Беларусі хацелі б часова працаваць за мяжой, 32% — удзельнічаць у адукацыйных або прафесійных праграмах.

Пры гэтым, згодна з апытаннем, на працягу апошніх 12 месяцаў 5% апытаных беларусаў атрымалі дапамогу з-за мяжы або ўнутры краіны.

Апытанне праводзілася ў 10 краінах СНД, Грузіі і Туркменістане. Як паведамляе прэс-служба Gallup, у цэлым 25% апытаных хацелі б атрымаць часовую работу за мяжой або стаць удзельнікамі рабочай або адукацыйнай праграмы. Каля 70 мільёнаў чалавек заявілі пра гатоўнасць мігрыраваць у гэтых мэтах, прычым палова з іх хацелі б пакінуць сваю краіну назаўсёды.

Часовую працу за мяжой хацелі б атрымаць 44% апытаных армян, 53% малдаван, 34% кіргізаў, 30% казахаў, 21% украінцаў, 34% грузін, 24% азербайджанцаў, 22% расіян, 28% таджыкаў, 24% узбекаў, 19% туркменаў.

Назаўсёды пераехаць у іншую краіну гатовы 39% апытаных армян, 36% малдаван, 18% кіргізаў, 15% казахаў, 15% украінцаў, 14% грузін, 12% азербайджанцаў, 11% расіян, 9% таджыкаў, 6% узбекаў, 5% туркменаў.

Дапамогу, атрыманую з-за мяжы або ўнутры краіны, скарысталі 24% апытаных таджыкаў, 23% малдаван, 16% кіргізаў, 13% армян, 9% грузін, 7% узбекаў, 6% азербайджанцаў, 6% казахаў, 4% туркменаў і ўкраінцаў і 1% расіян.

Марына Рахлей, БелаПАН
6 жнiўня 2010

 
Дата публикации:06.08.2010
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:3726
 
Ключевые слова:
миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме