https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Наша шчасце тут". Лукашэнка расклаў па паліцах сітуацыю ўнутры і вакол СНД


Краінам СНД неабходна трымацца разам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з удзельнікамі 52-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц СНД
"Нікому мы не патрэбны, акрамя той постсавецкай прасторы, якая сёння існуе пасля распаду Савецкага Саюза. Фактычна мы размаўляем на адной мове, у нас адзіная эканоміка, у нас адзіныя рынкі, вытворчая кааперацыя і гэтак далей. Для таго каб гэта стварыць, не хопіць перыяду жыцця ні нашага, ні нашых дзяцей. І навошта ламаць? Навошта ламаць гэты агульны рынак?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што збліжэнне краін на постсавецкай прасторы прыносіць ім значны эканамічны эфект. Паводле яго слоў, калі, напрыклад, Узбекістан стаў актыўней узаемадзейнічаць з Садружнасцю, гэта прынесла яму лішнія $1,5 млрд, а на сённяшні момант і яшчэ больш. "Значыць, шчасце ёсць? Ніхто ж вас не паклікаў на іншыя рынкі. Навошта сёння гэта развальваць?" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, як у свой час спрабаваў пераканаць лідараў Украіны і Грузіі не спяшацца з выхадам з СНД. "Вярнуцца будзе складаней, а вяртацца давядзецца. І эканоміка нас прымусіць", - перакананы ён.

"Паглядзіце на яшчэ адзін прыклад. Здавалася б, для Еўропы, ЗША Украіна - гэта ўсё, гэта роднае. Усё паставілі на яе. Дык вы яе падтрымлівайце. А яны ў элементарным... Як толькі Украіна пачала вызваляць свае сховішчы ад збожжа і павезла ў Еўропу, усе закрыліся ад яе. І шалёныя прыбалты, і шалёныя палякі, і славакі нават. Усе закрылі свае рынкі для ўкраінскага збожжа. Чаму? Таму што цэны пачалі падаць на ўласнае. Фермеры абурыліся. Дык гэта толькі адзін элемент - збожжа. А далей што Украіна прадасць на заходнім рынку? Нічога. Вайна завершыцца - усё роўна прыйдуць да нас", - упэўнены беларускі лідар.

Няпэўная сітуацыя склалася і ў Малдове, звярнуў увагу Прэзідэнт. З-за недальнабачных рашэнняў мясцовых палітыкаў эканоміка ў краіне пачала згасаць. "Што зрабілі лепш?" - спытаў кіраўнік дзяржавы.

"Галоўнае, уся аснова і фундамент - гэта эканоміка і жыццё людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прывёў яшчэ адзін прыклад: Захад усё спрабуе паставіць Беларусь і Расію на калені, але гэта толькі прыводзіць да адваротнага эфекту. "Там ужо разгортваецца рэвалюцыя: "Чаму мы ва Украіну аддаём на забойства людзей такія грошы, а самі пачынаем жыць усё горш і горш?" І гэта тэндэнцыя не проста пачынаецца, а ўжо хутка піку свайго дасягне. Сёння ўжо Захад і амерыканцы хочуць нейкай паўзы ва Украіне, каб спынілася там страляніна і іншае. Для чаго - каб выбары правесці. Перш за ўсё ў Злучаных Штатах Амерыкі. Няхай садзяцца за стол перагавораў, і трэба дамаўляцца, каб спыніць вайну. А не шукаць нейкія пралазы, каб на нейкі перыяд заціхарыцца, а потым зноў пачаць. Мы гэта ўжо шмат разоў праходзілі. Нас на гэтым не купіш", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

1 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.06.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:140
 
Ключевые слова:
СНГ Единое экономическое пространство Украина Евросоюз Товарооборот Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме