https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскія вайскоўцы вызвалілі Мікалаеўку ў ДНР


Ваенныя РФ працягваюць наступаць на асобных участках, вызваляючы тэрыторыі ад Узброеных сіл Украіны.
Штурмавыя атрады добраахвотнікаў пры агнявой падтрымцы "Паўднёвай" групоўкі войск Узброеных сіл РФ падчас паспяховага наступлення на данецкім напрамку вызвалілі Мікалаеўку ў ДНР, паведамілі ў Мінабароны Расіі.

Украінскія нацыяналісты страцілі на данецкім напрамку за суткі да 90 вайскоўцаў, дзве БМП, дзве баявыя бронемашыны і гаўбіцу Д-30.
Таксама УС РФ знішчылі склад з артылерыйскімі боепрыпасамі і сховішча паліва для ваеннай тэхнікі УСУ ў раёне Канстанцінопаля ў ДНР.

Артылерыя "Заходняй" групоўкі войск нанесла паражэнне жывой сіле і тэхніцы падраздзяленняў 103-й брыгады тэраабароны і 14-й мехбрыгады УСУ ў раёнах Гранікаўкі, Сінькоўкі, Цімкоўкі і Крухмальнага Харкаўскай вобласці і Навасёлаўскага ЛНР.
У выніку ліквідаваны 40 ваенных УСУ і два аўто.

Вялікія страты Узброеныя сілы Украіны панеслі на Чырвона-Ліманскім напрамку – больш за 100 нацыяналістаў, БМП, дзве баявыя бронемашыны, РСЗА "Град", самаходная гармата "Нона С" і дзве гаўбіцы Д-20.

Гэтага расійскім ваенным удалося дасягнуць дзякуючы агню артылерыі і наступленню групоўкі войск "Цэнтр". У выніку было нанесена паражэнне падраздзяленням 92-й механізаванай, 25-й паветрана-дэсантнай і 95-й дэсантна-штурмавой брыгадам УСУ ў раёнах Стэльмахоўкі ЛНР, Новасадовага, Ямпалоўкі ДНР і Серабранскага лясніцтва.

Мінск, 6 лютага 2023
Sputnik
 
Дата публикации:06.02.2023
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:442
 
Ключевые слова:
Украина Спецоперация ЛНР ДНР
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме