https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Марыя Захарава: у РФ ёсць даныя аб стварэнні УСУ падабенства канцлагераў у прымежжы


Украінскія вайскоўцы адпраўляюць у лагеры жыхароў прыгранічча, якія па тых ці іншых прычынах не змаглі з’ехаць з небяспечных раёнаў.
Расія мае інфармацыю аб тым, што УСУ займаюцца стварэннем падабенства канцэнтрацыйных лагераў у прыграніччы РФ, паведаміла афіцыйая прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава на брыфінгу на палях IV Еўразійскага жаночага форуму.

Паводле яе слоў, у гэтыя лагеры ўкраінскія вайскоўцы адпраўляюць мясцовых жыхароў, якія па тых ці іншых прычынах не змаглі пакінуць небяспечныя раёны.

"Расійскія праваахоўныя органы працягваюць атрымліваць звесткі аб выпадках гвалтоўнага вывазу бандэраўцамі ва Украіну жыхароў Курскай вобласці, якія не паспелі эвакуявацца. Гэта, я нагадаю, між іншым, тыпавая практыка нямецка-фашысцкіх акупантаў. Вы памятаеце, як яны зганялі савецкіх людзей у палон, у рабства?" - адзначыла палітык.

Захарава таксама ўказала на тое, што ёсць шматлікія паказанні сведкаў аб стварэнні баевікамі УСУ падабенства канцлагераў у прыгранічных раёнах Расіі. Таксама, адзначыла Захарава, адзін з украінскіх ваеннапалонных казаў аб нападзенні, якое УСУ планавалі ажыццявіць на пасажырскі цягнік у Курскай вобласці.

Усе гэтыя факты, запэўніла Захарава, дакументуюцца. У прыватнасці, фіксуюцца факты жорсткага абыходжання салдат УСУ з грамадзянскімі асобамі. Палітык асобна звярнула ўвагу на тое, што гэтыя дзеянні здзяйсняюцца пад сімволікай нацызму і фашызму.

"Павялічваецца колькасць фактаў выкарыстання УСУ ў Курскай вобласці нацысцкай сімволікі і надпісаў, якія выяўляюцца на касках, на кінжалах, на нашыўках збеглых з поля бою, загінулых або ўзятых у палон баевікоў, на ваеннай тэхніцы", - сказала афіцыйння прадстаўніца МЗС.

УСУ ўварваліся на тэрыторыю Курскай вобласці 6 жніўня бягучага года. У баях у расійскім рэгіёне яны ўжо страцілі больш за 13 тыс вайскоўцаў і звыш сотні танкаў. Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне баевікоў і вызваляюць рэгіён.

У Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях зараз дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, каб гарантаваць бяспеку мясцовых жыхароў.

Мінск, 20 верасня 2024
Sputnik
 
Дата публикации:20.09.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:130
 
Ключевые слова:
Украина Нацизм Концлагерь Курск Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме