https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Улады Кітая ўводзяць забарону на распаўсюджванне несапраўднай інфармацыі ў мікраблогах


Адміністрацыя па кіберпрасторы Кітая абнародавала пастанову, якая абавязвае аператараў мікраблогаў устанаўліваць сістэмы для ўстаранення несапраўднай інфармацыі, якая распаўсюджваецца на іх платформах.
Адзначаецца, што пастаўшчыкі паслуг павінны прыняць меры для прадухілення распаўсюджвання несапраўднай інфармацыі, а таксама неадкладна публікаваць абвяржэнні, калі такія матэрыялы былі распаўсюджаны карыстальнікамі.

Таксама аператары мікраблогаў абавязаны "садзейнічаць эканамічнаму развіццю краіны, служыць грамадству і прапагандаваць асноўныя сацыялістычныя каштоўнасці".

Мікраблогі сталі вельмі папулярныя ў кітайскім сегменце інтэрнэту. Многія грамадзяне Кітая карыстаюцца імі для чытання навін, перапіскі, ажыццяўлення пакупак, аказання і атрымання розных паслуг.

2 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.02.2018
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:582
 
Ключевые слова:
Интернет Микроблог Китай Информация Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме