«Мы закліканы дараваць надзею стомленым, у якіх няма сіл працягваць, адзінокім, прыгнечаным горыччу няўдачы, і ўсім тым, у каго разбіта сэрца, каб прынесці надзею ў бясконцыя маркотныя дні зняволеных, у халоднае і змрочнае жыллё беднякоў і ва ўсе тыя месцы, якія апаганеныя вайной і гвалтам. Прынясіце надзею туды, пасейце надзею там. Юбілей ужо пачаўся, каб усе людзі маглі здабыць надзею», — сказаў папа Рымскі Францішак.
Лічыцца, што паломнікі, якія праходзяць праз дзверы, атрымліваюць адпушчэнне грахоў.
Звязда, 25 снежня 2024