https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэс-сакратар Лукашэнкі: ніякага прабачэння Прэзідэнт Беларусі ў Зяленскага не прасіў


Прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант пракаментавала РБК заяву Уладзіміра Зяленскага аб тым, што Прэзідэнт Беларусі нібыта прасіў прабачэння ва ўкраінскага калегі ў час тэлефоннай размовы, якая адбылася ў першыя дні баявых дзеянняў.
"Першае. Размова паміж прэзідэнтамі Беларусі і Украіны ў першыя дні канфлікту адбылася выключна дзякуючы эмацыянальнай рэакцыі малодшага сына беларускага Прэзідэнта Мікалая, у якога ў тэлефоне быў асабісты кантакт Зяленскага. У чым была сутнасць той размовы: наш Прэзідэнт у першую чаргу гаварыў аб тым, што канфлікт разгарэўся на тэрыторыі Украіны, на тэрыторыі Зяленскага, і менавіта яму, калі міне час, давядзецца больш, чым каму-небудзь адказваць за гібель людзей. Менавіта таму наш Прэзідэнт заклікаў сесці за стол перагавораў, што і было зроблена: тры раўнды перагавораў у Беларусі і затым Стамбул", - сказала Наталля Эйсмант.

"Ніякіх прабачэнняў Прэзідэнт Беларусі ў Зяленскага не прасіў, па той простай прычыне, што прасіць прабачэння нам няма за што", - падкрэсліла прэс-сакратар.

6 студзеня 2025, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.01.2025
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:59
 
Ключевые слова:
Украина Спецоперация Фейки Зеленский
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме