https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія парламентарыі вітаюць прыняцце Генасамблеяй ААН рэзалюцыі аб 80-годдзі Перамогі


Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый прыняла рэзалюцыю пад назвай «Васьмідзясятая гадавіна заканчэння Другой сусветнай вайны».
У рэзалюцыі ў тым ліку прапанавана адзначыць адпаведным чынам гадавіну заканчэння Другой сусветнай вайны, правесці спецыяльнае ўрачыстае пасяджэнне Генеральнай Асамблеі на працягу другога тыдня мая 2025 года і ў далейшым праводзіць такія пасяджэнні кожныя пяць гадоў.

З нагоды прыняцця рэзалюцыі Прэзідыум Савета Рэспублікі і Савет Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі выступілі з заявай.

У ёй беларускія парламентарыі вітаюць прыняцце названай рэзалюцыі: «Аднагалосная падтрымка міжнароднай супольнасцю гэтай рэзалюцыі з’яўляецца важным крокам у справе захавання памяці пра трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі Другой сусветнай вайны, вялікі подзвіг народаў, якія змагаліся з карычневай чумой фашызму і прынеслі сябе ў ахвяру ў імя міру, свабоды і жыцця будучых пакаленняў».

Гэта рашэнне, гаворыцца ў заяве, з’яўляецца «свайго роду сігналам палітычным колам тых краін, якія сёння беспрынцыпна абяляюць і рэабілітуюць карнікаў і іх памагатых, спрабуюць скажаць гістарычную праўду, знішчаюць манументы воінам-вызваліцелям і ўводзяць забароны на памятныя мерапрыемствы».

«Народ Беларусі вельмі беражліва ставіцца да падзей Вялікай Айчыннай вайны і лічыць сваім святым абавязкам захоўваць памяць аб вялікім подзвігу савецкага народа, —  падкрэсліваецца ў заяве. — Мы ўдзяляем вялікую ўвагу пытанням, звязаным з недапушчэннем рэабілітацыі нацызму і захаваннем гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, у сувязі з чым прыняты законы Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2021 г. № 103-З „Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму“ і ад 5 студзеня 2022 г. № 146-З „Аб генацыдзе беларускага народа“. Нямецкія акупанты і іх сатэліты праводзілі на тэрыторыі Беларусі палітыку генацыду, знішчалі мірных грамадзян, не шкадуючы ні старых, ні жанчын, ні дзяцей. Да сённяшняга дня выкрываюцца факты зверстваў фашыстаў на нашай зямлі — новыя масавыя пахаванні, ад якіх кроў стыне ў жылах. Кожны трэці жыхар краіны загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны».

Беларускія парламентарыі заклікалі сваіх калег ва ўсім свеце — парламенты і парламенцкія арганізацыі — садзейнічаць і прымаць актыўны ўдзел у правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-й гадавіны Перамогі над фашызмам, а таксама кансалідаваць намаганні ў барацьбе з гераізацыяй нацызму, неанацызмам і іншымі відамі практыкі, якія садзейнічаюць эскалацыі сучасных формаў расізму, расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі нецярпімасці.

Звязда, 10 сакавіка 2025
 
Дата публикации:10.03.2025
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:32
 
Ключевые слова:
80-летие Победы Великая Отечественная война ООН Нацизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме