Армія Расіі гоніць ворага з рускай зямлі, пра гэта заявіў дырэктар Службы знешняй разведкі РФ, старшыня Расійскага гістарычнага таварыства Сяргей Нарышкін.
У сераду ён прыняў удзел у прэс-канферэнцыі, прысвечанай будучаму штогадоваму "Дыктанту Перамогі".
"Расійская армія гоніць ворага з рускай зямлі, вядзецца цяжкая, штодзённая баявая праца", - сказаў кіраўнік СЗР.
Нарышкін падкрэсліў, што акцыя "Дыктант Перамогі" з’яўляецца неад’емнай часткай святкавання Дня Перамогі. Галоўная мэта дыктанта ў тым, каб абараніць гістарычную праўду, фармаваць цвёрдыя веды аб Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай вайне, а таксама заахвочваць удзельнікаў акцыі пашыраць свой гістарычны кругагляд.
"Дыктант Перамогі" – міжнародная гістарычная акцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне. У гэтым годзе акцыя пройдзе 25 красавіка.
Паводле слоў Нарышкіна, дыктант пройдзе больш як у 90 краінах.
"Дыктант Перамогі" напішуць на англійскай, арабскай, французскай, іспанскай, нямецкай, кітайскай, мангольскай і іншых мовах. Анлайн-заданні будуць даступны толькі на чатырох мовах – англійскай, арабскай, кітайскай і іспанскай.