https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узровень мацярынскай смяротнасці ў Беларусі ніжэйшы, чым у 53 краінах еўрапейскага рэгіёну Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ)


Аб гэтым паведамілі ў прадстаўніцтве Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).
Намеснік старшыні ЮНФПА ў Беларусі Алена Касько адзначыла, што Беларусь дасягнула вялікіх поспехаў па зніжэнні мацярынскай смяротнасці. Вопыт і дасягненні рэспублікі ў гэтай сферы цікавы іншым краінам рэгіёну.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алены Богдан, за 15 гадоў работы па зніжэнні мацярынскай смяротнасці ў краіне вырашаны ключавыя задачы. Размова ідзе аб матывацыі цяжарных жанчын да своечасовага звароту для пастаноўкі на ўлік, нагляду і выканання рэкамендацый урача. Створана сістэма дыспансерызацыі і прэгравідарнай падрыхтоўкі, нагляду цяжарнай жанчыны. Забяспечана правядзенне родаў выключна ў прысутнасці ўрача акушэра-гінеколага, акушэркі і неанатолага (або педыятра), пры неабходнасці - з запрашэннем анестэзіёлага -рэаніматолага.

Асноўны ўклад у вырашэнне задачы па матывацыі жанчын на своечасовы зварот да ўрача ўнеслі дзяржаўныя выплаты за пастаноўку на ўлік у дзяржустанове аховы здароўя да 12 тыдняў цяжарнасці. Як вынік, штогод 97-98 працэнтаў цяжарных на тэрміне да 12 тыдняў паступаюць пад нагляд урача акушэра-гінеколага. На амбулаторным этапе нагляд цяжарнай жанчыны ажыццяўляецца выключна ўрачом акушэрам-гінеколагам.

Задача па зніжэнні смяротнасці ад экстрагенітальнай паталогіі вырашаецца за кошт укаранення сістэмы нагляду цяжарнай жанчыны, вялікай кратнасці (не менш як 15) наведванняў жанчынай урача акушэра-гінеколага з правядзеннем скрынінгавых, УГД, неабходных абследаванняў, агляду ўрача тэрапеўта не менш як 2 разы за цяжарнасць і ўрачоў-спецыялістаў пры пастаноўцы на ўлік і ў далейшым - па паказчыках.

"Ужо больш як 5 гадоў праводзіцца аўдыт складаных выпадкаў, якія мелі вялікую рызыку неспрыяльнага зыходу", - падкрэсліла Алена Богдан.

Дарэчы, па-за стацыянарнымі ўмовамі - дома - адбываецца ўсяго 183 з больш як 144 тыс. родаў (0,16 працэнта ад іх агульнай колькасці). Пры гэтым палавіну родаў дома прымаюць спецыялісты хуткай медыцынскай дапамогі, якія валодаюць спецыяльнымі ведамі і навыкамі па вядзенні родаў. Такім чынам, без кваліфікаванай дапамогі і догляду адбываецца менш як 0,08 працэнта родаў штогод.

"Эфектыўнасць усіх гэтых мер пацвярджаецца дынамікай зніжэння дачасных родаў, акушэрскіх крывацёкаў і гістэрэктамій", - сказала Алена Богдан.

12 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.06.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:976
 
Ключевые слова:
Материнство и детство Соцзащита в Беларуси Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме