https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Журы Канскага кінафестывалю прыняло рашэнне ўключыць у конкурсную праграму "Два тыдні рэжысёраў" 68-га Канскага кінафестывалю фільм "Тры ўспаміны з маёй маладосці"


Пра гэта паведаміў прадзюсар французскай кампаніі В-Tween Production Арно Фрыле на сустрэчы з беларускім паслом у Парыжы Паўлам Латушкам.
Частка фільма здымалася ў кастрычніку 2014 года ў Мінску. Прадзюсарам здымак у Беларусі выступіла В-Tween Production. Паслугі па кінавытворчасці карціны былі аказаныя беларускімі кампаніямі: Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і "Дэмарш-фільм".

Рэжысёрам і аўтарам сцэнарыя фільма з`яўляецца Арно Дэплешан. У галоўных ролях здымаліся Мацьё Амальрык, Квенцін Дальмэр, Дзінара Друкарава. З беларускіх акцёраў у здымках фільма ўдзельнічалі Генадзь Фамін, Павел Адамчыкаў, Сяргей Тарасюк, Зінаіда Зубкова. Прэм`ера фільма ў Францыі запланаваная на 20 мая.

Як паведаміла пасольства, падчас сустрэчы Латушка і Фрыле абмеркавалі перспектывы рэалізацыі з французскай кінапрадзюсарскай кампаніяй наступных кінапраектаў з прыцягненнем "Беларусьфільма".

БелаПАН
Мінск, 19 красавіка 2015
 
Дата публикации:19.04.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1147
 
Ключевые слова:
Кинематограф Каннский фестиваль Беларусьфільм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме