https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Карыкатура на прарока Мухамада зноў на вокладцы Charlie Hebdo


На вокладцы новага нумару сатырычнага тыднёвіка Charlie Hebdo, які выйдзе ўпершыню пасьля нападу на рэдакцыю часопіса, намаляваная карыкатура прарока Мухамада.
Напярэдадні ўвечары выяву на вокладцы часопіса распаўсюдзілі ў мэдыях. На ёй журботны чалавек трымае ў руках таблічку з надпісам Je suis Charlie («Я — Шарлі»). Часопіс выйдзе пад загалоўкам: «Усё прабачана».

Новы выпуск паступіць у продаж заўтра і выйдзе накладам 3 мільёны асобнікаў замест звычайных 60 тысяч асобнікаў. Чакаецца, што тыднёвік перакладуць на некалькі моваў.

Адвакат Charlie Hebdo заявіў францускаму радыё, што супрацоўнікі часопіса такім чынам маюць намер паказаць, што яны не адступяць перад экстрэмістамі, якія хочуць прымусіць іх замаўчаць.

7 студзеня ў Парыжы пры нападзе на сатырычны тыднёвік Charlie Hebdo, які публікаваў, між іншага, карыкатуры на прарока Мухамада, загінулі 12 чалавек, у тым ліку восем журналістаў.

Падазраваныя ў тэракце браты Саід і Шэрыф Куашы былі забітыя ў пятніцу ў францускім горадзе Дамартэн-ан-Гоэль ў ходзе паліцэйскай апэрацыі.

Радыё Свабода, 13 января 2015
 
Дата публикации:13.01.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:826
 
Ключевые слова:
Charlie Hebdo Мультикультурализм Свобода слова Ислам Карикатура Теракт Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме