https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У выдавецтве “Рыфтур” выйшаў набор паштовак “Vilnius — Вільня. Сталіца Літвы ў гісторыі Беларусі. Шпацыр па горадзе з Віктарам Корбутам”


Гэта першыя ў гісторыі Беларусі і Літвы паштоўкі на беларускай мове, прысвечаныя Вільні і яе славутасцям ды знакамітасцям.
Таварыства беларускай культуры ў Літве запрашае Вас на прэзентацыю паштовак з удзелам аўтара.

Прэзентацыя адбудзецца 15 лютага 2015 года а 12.00 у Вільні па адрасу Раугіклас 25 (Дом нацыянальных меншасцяў), 2-гі паверх (тэлефон для сувязі +37064803746).

Сардэчна запрашаем узяць удзел.

Больш інфармацыі:
P.S. Просьба да жадаючых набыць паштоўкі: калі ласка паведаміце раней пра сваё жаданне і пра колькасць камплектаў на пошту a.adamkovich@gmail.com альбо па тэлефоне +37064803746, гэта неабходна, каб аўтар ведаў, якую колькасць неабходна мець. Кашт аднаго набора 2 еўра.

Таксама жадаючыя могуць замовіць кнігу Віктара Корбута «Минск. Лучший вид на этот город» ( https://www.facebook.com/KorbutMinsk ). Звяртацца па ўказаных кантактах.

Алесь Адамковіч
ЗСБС "Бацькаўшчына", 11 лютага 2015
 
Дата публикации:11.02.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:913
 
Ключевые слова:
Литва Вільня Мінск Краеведение Презентация Виктор Корбут Беларуская мова
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме