https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларускі Чырвоны Крыж абвяшчае акцыю «Дапамога Балканам»


Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа заклікае беларусаў аказаць магчымую дапамогу пацярпелым ад разбуральнай паводкі на Балканах.
Стыхія забрала жыццё ўжо больш за 40 чалавек. Больш за ўсё ахвяр у Сербіі, а таксама Босніі і Герцагавіне. У рэгіёне дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі. Эвакуіраваны больш за 25 тыс. человек.Не ходзіць грамадскі транспарт, зачынены школы і адміністрацыйныя будынкі, некалькі рэгіёнаў фактычна сышлі пад ваду. На дадзены момант сітуацыя не стабілізавалася і пагражае новымі бедствамі.

У сувязі з цяжкай гуманітарнай сітуацыяй Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа аб’яўляе аб зборы грашовых сродкаў, якія можна пералічыць на разліковы рахунак 3015740099012 ЦБП № 539 ААТ «Белінвестбанк», БІК (МФО) 153001739, код 739, з абавязковай паметкай «Дапамога Балканам».

Акцыя «Дапамога Балканам» будзе доўжыцца да 19 чэрвеня 2014 года.

Звязда, 22 траўня 2014
 
Дата публикации:22.05.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:976
 
Ключевые слова:
Наводнение Красный Крест Гуманитарная помощь Сербия Босния
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме