https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Песні беларускіх "Песняроў" прагучалі 27 верасня на канцэрце "Па слядах "Песняроў" у Парыжы


Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Беларускі спявак Аляксандр Меркуль, які выкарыстоўваў для канцэртных нумароў беларускі нацыянальны касцюм, выканаў многія шлягеры ансамбля "Песняры". Прагучалі "Мой родны кут", "Калыханка", "Алеся", "Волагда", "Беларусія", "Каля чырвонага касцёла", "Белавежская пушча" і многія іншыя папулярныя песні 80-х гадоў.

На мерапрыемстве прысутнічаў пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка. У сваім выступленні ён адзначыў вялікую ролю творчасці Уладзіміра Мулявіна і ансамбля "Песняры" ў развіцці беларускага песеннага мастацтва.

Канцэрт прайшоў пры аншлагу. Акрамя французскіх гледачоў, прысутнічалі прадстаўнікі беларускай і рускай дыяспар.

28 верасня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1150
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Песняры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме