https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выставу аб жыцці і творчасці Янкі Купалы пакажуць у Браціславе


Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.
У межах двухбаковага культурна-адукацыйнага праекта "Беларусь — Славакія. Дыялог культур" 15 красавіка ў экспазіцыйнай зале "Дварана" Міністэрства культуры Славакіі ў Браціславе адкрыецца выстава "Славацкія сустрэчы Янкі Купалы".

У стварэнні гэтай выставы ўдзельнічала пасольства Славакіі ў Мінску. Адкрыццё выставачнага праекта наведаюць прадстаўнікі дыпламатычных місій, даследчыкі творчасці Янкі Купалы.

У экспазіцыю ўвайшлі работы беларускіх мастакоў з фондаў Купалаўскага музея, якія прысвечаны асобе класіка беларускай літаратуры і яго творам.

"Хроніка вандравання і паведамленні пра сустрэчы Янкі Купалы з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Славакіі, сярод якіх былі Гана Грэгарава, Ян Панічан, Эла Шандар, Гейза Вамаш, Янко Алексы, захоўваецца ў фатаграфіях, успамінах, публікацыях у прэсе, а тагачаснае аблічча наведаных Купалам гарадоў адлюстроўваюць гістарычныя фотаздымкі, — гаворыцца ў паведамленні музея Купалы. — Многія з іх захоўваюцца ў фондах Літаратурнага і музычнага музея Дзяржаўнай навуковай бібліятэкі Банска-Быстрыцы і літаратурнага архіва Славацкай нацыянальнай бібліятэкі ў горадзе Марцін і прадстаўлены на выставе".

Акрамя таго, на выставе будзе прэзентавана кніга "Янка Купала ў Славакіі" беларускага даследчыка Мікалая Труса. У гэтай працы аўтар найбольш поўна прадставіў звесткі пра паездку беларускага літаратара ў Славакію ў 1935 годзе.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2014
 
Дата публикации:14.04.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1332
 
Ключевые слова:
Словакия Янка Купала
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме