https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выстаўка "Вытокі гармоніі колеру" Ларысы Нуры-Шакінка пройдзе ў Сіднеі


Аб гэтым расказала Ларыса Нуры-Шакінка.
Мастацкая выстаўка "Вытокі гармоніі колеру" французскай мастачкі беларускага паходжання Ларысы Нуры-Шакінка пройдзе 16-22 верасня ў Сіднеі (Аўстралія).

У галерэі Queen St Gallery будзе прадстаўлена калекцыя з 15 новых работ вядомай мастачкі.

Ларыса Нуры-Шакінка падзялілася, што верасень у яе вельмі насычаны месяц. У прыватнасці, пройдуць яшчэ дзве выстаўкі ў г.Сан-Францыска, адна з якіх пад назвай "З Парыжа з любоўю" 14-15 верасня размесціцца ў Vitkovsky Fine art Museum/Gallery. Мастачка рыхтуе для яе новую серыю, а таксама работы мінулых гадоў - усяго 43 карціны. Другая называецца "Дзень колеру і гармоніі ў дызайне" і адкрыецца 27 верасня ў Цэнтры дызайну Гратс Дэкор.

Ларыса Нуры-Шакінка - каларыст, архітэктар і мастак, родам з Беларусі, цяпер жыве і працуе ў французскай сталіцы. Яе шматгранная творчасць, у тым ліку жывапісная, пастаянна прадстаўляецца на замежных выстаўках.

9 верасня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1350
 
Ключевые слова:
Выставка Лариса Нури-Шакинко Искусство Дизайн Живопись
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме