https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзмітрый Сяргееў на фестывалі "Усходні базар" падзяліў ІІ месца з артыстам з Узбекістана


Аб гэтым паведаміла прадзюсар і вядучая праекта ад Беларусі Настасся Гузель-Ганіева.
Беларускі спявак Дзмітрый Сяргееў заняў ІІ месца на IХ Міжнародным тэлевізійным конкурсе-фестывалі этнічнага, фальклорнага папулярнага эстраднага вакальнага мастацтва "Усходні базар", які прайшоў на ўзбярэжжы Крымскага паўвострава ў Судаку.

Беларускі выканаўца падзяліў ІІ месца са спеваком з Узбекістана Мацінам. Гран-пры і грашовага прыза $5 тыс. удастоена канкурсантка з Аўтаномнай Рэспублікі Крым Фазіле Абрагімава. І месца занялі расійская артыстка Ірына Бархатава і азербайджанскі спявак Акшын Абдулаеў, ІІІ радок раздзялілі прадстаўнік Турцыі Джэм Гюрдал і румынская выканаўца Лідзія Ісаак.

У конкурсе прымалі ўдзел выканаўцы з 25 краін свету. Сярод іх - Украіна, Расія, Малдова, Узбекістан, Грэцыя, Турцыя, Азербайджан, Грузія, Іспанія.

У мінулым годзе Беларусь таксама ўвайшла ў тройку прызёраў - спявак Саша Нэма быў удастоены першага месца.

Фестываль "Усходні базар" праводзіцца з мэтай падтрымкі талентаў у галіне папулярнай і народнай музыкі, захавання і развіцця народных традыцый, пашырэння міжнародных творчых сувязей, прапаганды ідэй міру, дружбы, узаемаразумення і ўмацавання культурна-духоўнага супрацоўніцтва паміж краінамі Захаду і Усходу.

Трансляцыю форуму вяло ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

9 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1643
 
Ключевые слова:
Конкурс Судак "Восточный базар" Вокальное искусство Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме