https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рэканструктары гістарычных падзей з Беларусі возьмуць удзел у міжнародным фестывалі, прысвечаным Першай сусветнай вайне


Рэканструктары гістарычных падзей з Беларусі возьмуць удзел у ваенна-гістарычным фестывалі "Гумбіненская бітва. Жнівень 1914-га", які пройдзе 24—25 жніўня ў Гусеве (Калінінградская вобласць, Расія).
Рэканструкцыя прысвечана пераможнай бітве арміі Расійскай імперыі пад горадам Гумбіненам (цяпер Гусеў) у перыяд Першай сусветнай вайны, паведамляецца на сайце культурна-гістарычнага праекта "Гісторыя Расіі пад адкрытым небам" militaryfest.ru.

У гэтым маштабным мерапрыемстве таксама возьмуць удзел рэканструктары з Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і краін Прыбалтыкі. Гледачам будуць прадстаўлены часці гвардзейскай пяхоты і кавалерыі, армейскай пяхоты артылерыі і казацкіх падраздзяленняў Расійскай імперыі, а таксама войскі Германіі і Аўстра-Венгрыі.

Удзельнікі рэканструкцыі пакажуць бой за ўзяцце апорнага пункта, якім выступіць усходне-пруская сядзіба, што абараняецца германскімі і аўстрыйскімі часцямі. Падчас рэканструкцыі будуць прадэманстраваны асноўныя спосабы і тактыка вядзення баявых дзеянняў у пачатковы перыяд Першай сусветнай вайны на Усходнім фронце.

У прыватнасці, гледачы ўбачаць разведку казачкіх часцей, кавалерыйскія атакі і прабіванне абароны пяхотай. Акрамя таго, рэканструктары пакажуць такія новыя для пачатку ХХ стагоддзя тактычныя прыёмы, як праца кулямётных каманд, падтрымка артылерыі, атака з бронеаўтамабільнымі часцямі.

Гумбіненская бітва стала адной з першых перамог арміі Расійскай імперыі ў Першай сусветнай вайне. У выніку перамогі ў гэтым баі расійская армія развіла наступленне на тэрыторыі Усходняй Прусіі, узяла Інстэрбург (цяпер Чарняхоўск) і іншыя населеныя пункты. "Пасля гэтай перамогі сарваліся планы нямецкага камандавання па захопе Парыжа і вывадзе Францыі з вайны — перакідванне некалькіх германскіх карпусоў з Заходняга фронту ва Усходнюю Прусію дазволіла французскай арміі засяродзіць рэзервы і стабілізаваць фронт", — адзначаюць арганізатары фестывалю.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 17 жніўня 2013
 
Дата публикации:17.08.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1818
 
Ключевые слова:
Первая мировая война Реконструкция Фэст культуры Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме