https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі балет накіраваўся ў калядны тур па гарадах Германіі і Аўстрыі


Калядныя гастролі пройдуць па 28 студзеня, паведамілі ў тэатры.
Балетная трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета накіравалася 8 снежня ў гастрольны тур па гарадах Германіі і Аўстрыі.

Еўрапейскім гледачам прадставяць класіку балетнага рэпертуару - спекталі "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок, або Яшчэ адна Калядная гісторыя" Пятра Чайкоўскага.

Турнэ ахопіць дзясяткі гарадоў. У іх ліку Вена, Берлін, Мюнхен, Кёльн, Гамбург, Штутгарт, Франкфурт, Гановер, Байрайт, Касель, Эсен, Дортмунд, Брэмен, Лейпцыг.

У гастрольным туры прымаюць удзел вядучыя салісты балетнай трупы Вялікага тэатра: народныя артысты Беларусі Ігар Артамонаў, Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Антон Краўчанка, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Валерыя Вапнярская, Канстанцін Геронік, Такатошы Мачыяма, Ігар Аношка, Надзея Філіпава, Аляксандра Чыжык, салісты тэатра Ягор Азаркевіч, Таццяна Падабедава, Людміла Хітрова.

9 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.12.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1427
 
Ключевые слова:
Гастроли Балет Рождество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме