https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі дакументальны фільм атрымаў прыз глядацкіх сімпатый на фестывалі ў Германіі


Дакументальная стужка "Драўляны народ" рэжысёра Віктара Аслюка ўдастоена прыза глядацкіх сімпатый у катэгорыі фільмаў працягласцю да 45 мінут на Х Міжнародным кінафестывалі Filmfest Eberswalde ў Германіі, паведамілі на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
У карціне за 26 мінут расказваецца аб адзінокім старым - разьбяру па дрэве Мікалаю Васільевічу Тарасюку. Мікалай з`яўляецца адзіным жыхаром апусцелай вёскі на краі лесу. Спрабуючы вярнуць жыццё ў родную вёску, ён выразае чалавечыя фігуркі з дрэва і ўжо стварыў вакол сябе цэлае грамадства. Аўтар і яго творы жывуць яркім, насычаным, але выдуманым жыццём.

Фільм Віктара Аслюка быў прадстаўлены на кінафестывалях дакументальнага кіно HotDocs у горадзе Таронта (Канада), Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно Cinema du Reel у Парыжы (Францыя), адзначаны прызамі Asolo Art Film Festival у Італіі.

Міжнародны фестываль Filmfest Eberswalde праводзіцца з 2004 года. Праграма форуму складаецца з некалькіх секцый: кароткаметражнага ігравога, дакументальнага і анімацыйнага кіно. Усяго на кінафестывалі было прадстаўлена 65 конкурсных фільмаў з больш як 50 краін свету.

14 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:14.11.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1006
 
Ключевые слова:
Кинофестиваль Документальное кино
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме