https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь далучылася да Канвенцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі


У цырымоніі падпісання ўзяў удзел пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка.
Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, адпаведнае пагадненне паміж Саветам Еўропы і Беларуссю падпісалі 26 лістапада ў Страсбургу міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч і генеральны сакратар СЕ Турнб`ёрн Ягланд.

З гэтага моманту Беларусь стала першай дзяржавай з ліку тых, што не ўваходзяць у Савет Еўропы, якая далучылася да Канвенцыі аб барацьбе з гандлем людзьмі.

Пагадненне стала вынікам працэдуры набыцця моцы для Беларусі Канвенцыі Савета Еўропы аб процідзеянні гандлю людзьмі. 1 сакавіка 2014 года рэспубліка стане паўнапраўным членам канвенцыі. "Гэта дазволіць актывізаваць супрацоўніцтва з іншымі краінамі Еўропы ў галіне процідзеяння сучаснаму рабству, расследавання адпаведных злачынстваў, аказання абароны і дапамогі ахвярам гандлю людзьмі", — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Дакумент дазволіць Групе міжнародных экспертаў Савета Еўропы па праблемах гандлю людзьмі (GRETA) публічна ацэньваць захады, зробленыя краінай для прадухілення гэтай негатыўнай з`явы, абароны ахвяр траффікінгу і пераследу злачынцаў. У сваю чаргу, Камітэт пастаянных прадстаўнікоў краін — членаў СЕ зможа даваць афіцыйныя рэкамендацыі Беларусі ў дачыненні да любых патрабаваных паляпшэнняў у гэтай сферы.

Акрамя таго, Ігар Шуневіч і Турнб`ёрн Ягланд абмяняліся меркаваннямі аб бягучым узаемадзеянні Беларусі і Савета Еўропы, перспектывах практычнага ўдзелу нашай дзяржавы ў механізмах канвенцыі і далучэнні да іншых форм супрацоўніцтва з СЕ.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 лістапада 2013
 
Дата публикации:26.11.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1460
 
Ключевые слова:
Права человека Беларусь-ОБСЕ Торговля людьми
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме