https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Роля замежнай рускай прэсы ў міжкультурным дыялогу будзе ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў Сусветнага кангрэса ў Беларусі


Месца і роля замежнай рускай прэсы ў сучасным міжкультурным дыялогу будзе ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў XV Сусветнага кангрэса рускай прэсы, які пройдзе 19-23 чэрвеня ў Беларусі.
Праграмай кангрэса прадугледжана правядзенне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 20 чэрвеня пленарных пасяджэнняў. Секцыі будуць прысвечаны праблемам і перспектывам развіцця за мяжой рускай мовы і рускай прэсы, месцу і ролі замежнай рускай прэсы ў міжкультурным дыялогу ў сучасным свеце. Акрамя таго, плануецца, што ўдзельнікі кангрэса абмяркуюць найбольш важныя аспекты ўплыву новых медыя на становішча традыцыйных рускіх СМІ за мяжой.

На 21 чэрвеня запланавана наведванне Нясвіжа, Брэсцкай крэпасці, дзе 22 чэрвеня эксперты прымуць удзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Сусветны кангрэс рускай прэсы - традыцыйная штогадовая сустрэча кіраўнікоў рускамоўных СМІ замежжа, Расіі , іншых замежных СМІ, на якой абмяркоўваюцца актуальныя пытанні развіцця сусветнай рускамоўнай інфармацыйнай прасторы, захавання рускай мовы, чацвёртай па распаўсюджанасці ў свеце.

Ганаровымі гасцямі кангрэса ў розны час з`яўляліся прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мядзведзеў, прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, федэральны канцлер ФРГ Герхард Шродэр, Генеральны сакратар ААН Кофі Анан, генеральны дырэктар ЮНЕСКА Каіціра Мацуура і іншыя дзяржаўныя і палітычныя дзеячы.

Арганізатарамі XV Сусветнага кангрэса рускай прэсы выступаюць Сусветная асацыяцыя рускай прэсы (САРП), інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА пры падтрымцы інфармацыйнага агенцтва Расіі ІТАР-ТАСС, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства замежных спраў і іншых органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі.

Цяпер САРП - адзінае сусветнае аб`яднанне рускамоўных журналістаў. Гэта адкрытая міжнародная няўрадавая арганізацыя друкаваных і электронных СМІ, агенцтваў, выдавецтваў, рэдакцый, тэлевізійных і радыёкампаній, а таксама іншых легальных вытворцаў і распаўсюджвальнікаў усіх відаў масавай інфармацыі на рускай мове была створана ў чэрвені 1999 года ў Маскве, на першым сусветным кангрэсе рускай прэсы.

Паводле даных САРП, замежныя рускія газеты, часопісы, выдавецтвы, радыё і тэлекампаніі дзейнічаюць у больш як 80 краінах свету, уключаючы ўсе дзяржавы СНД. Большая частка з іх прадстаўлена ў асацыяцыі або супрацоўнічае з ёю.

18 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1507
 
Ключевые слова:
Русская пресса Всемирный конгресс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме