https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь афіцыйна далучылася да культурнай палітыкі Еўропы


Прэзентацыя "Белай кнігі па міжкультурнаму дыялогу" адбылася 28 чэрвеня ў Мінску.
"Белая кніга па міжкультурнаму дыялогу" - галоўны дакумент, які вызначае стратэгію дзяржавы ў сферы культуры і культурнай спадчыны. Працэдура далучэння да выдання праходзіць шляхам перакладу яе на нацыянальную мову, падрыхтоўкі і размяшчэння на яе першых старонках уступнага слова міністра культуры краіны, афіцыйнай прэзентацыі.

У прывітальным слове Барыса Святлова гаворыцца аб тым, што выданне "Белай кнігі па міжкультурнаму дыялогу" ў Беларусі на нацыянальнай мове азначае далучэнне рэспублікі да еўрапейскіх каштоўнасцей і прынцыпаў, якія з`яўляюцца асновай для стабільнага існавання і развіцця грамадства. Кіраўнік Міністэрства культуры выказвае ўпэўненасць у тым, што "Белая кніга" стане асновай супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых бакоў з мэтай стварэння аптымальнай мадэлі ўстойлівага і самадастатковага развіцця.

"Белая кніга па міжкультурнаму дыялогу" зацверджана міністрамі замежных спраў краін - членаў Савета Еўропы на 118-й сесіі Камітэта міністраў у Страсбургу ў маі 2008 года. Яе ідэя ў тым, што міжкультурны дыялог заснаваны на такіх каштоўнасцях, як дэмакратыя, правы чалавека і вяршэнства закону. Дарэчы, беларуская - стала 25-й мовай свету, на якую перакладзены дакумент. Кніга таксама выдавалася на іўрыце і арабскай мове. Выданне выйшла абмежаваным тыражом - усяго 100 экзэмпляраў. Некалькі з іх перададуць у Савет Еўропы, а таксама ў мясцовыя органы ўлады.

28 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.06.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1417
 
Ключевые слова:
Беларусь-Евросоюз Белая книга
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме