https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Год культуры Беларусі пройдзе ва Украіне ў 2014 годзе, а 2015-ы аб`яўлены Годам Украіны ў Беларусі


Аб гэтым сказаў 5 верасня на ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды 22-й гадавіны незалежнасці Украіны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол гэтай краіны ў Беларусі Міхаіл Ежаль.
У сваім выступленні пасол закрануў тэму зацікаўленасці Украіны ў цесным супрацоўніцтве з Мытным саюзам: "Мы ўдзячныя беларускаму боку за аказаную падтрымку пры падрыхтоўцы і падпісанні Мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж Украінай і Еўразійскай эканамічнай камісіяй. У сваю чаргу Украіна на міжнароднай арэне падтрымлівае і гатова адстойваць неабходнасць паўнапраўнага і ўсебаковага ўключэння Беларусі ў еўрапейскія працэсы".

Паводле слоў Міхаіла Ежаля, Украіна займае актыўную пазіцыю ў ААН і АБСЕ. Вынікі першага паўгоддзя старшынства Украіны ў АБСЕ паказалі здольнасць дзяржавы эфектыўна выконваць кіруючыя функцыі ў гэтай арганізацыі. Пасол падзякаваў Беларусі за падтрымку ўкраінскага старшынства.

Закранаючы тэму незалежнасці Украіны, дыпламат сказаў, што "абвяшчэнне незалежнасці стала вынікам шматвяковага імкнення да ажыццяўлення адвечнай мары ўкраінцаў аб свабодзе і стварэння незалежнай дзяржавы, мы сталі на шлях рэформ і мадэрнізацыі краіны і цвёрда маем намер прадаўжаць гэты рух". Дыпламат таксама расказаў аб поспехах Украіны і магутным прамысловым патэнцыяле краіны.

6 верасня 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.09.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1558
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Интеграция Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме