https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Фільм "У тумане" заваяваў Гран-пры фестывалю "Залаты Віцязь"


Аб гэтым паведамілі ў аргкамітэце фестывалю.
Беларуска-расійска-польская карціна "У тумане", знятая рэжысёрам Сяргеем Лазніцам па аднайменнай аповесці Васіля Быкава, заваявала Гран-пры XXII Міжнароднага славянскага кінафоруму "Залаты Віцязь", які з 22 па 31 мая праходзіў у Хабараўску.

Беларускі кінематограф быў адзначаны ўзнагародамі і ў шэрагу конкурсных намінацый. Так, "Залатога Віцязя" сярод дэбютных і студэнцкіх работ удастоена карціна "Давыд-Гарадоцкія каноны" Аляксандры Шпартавой. "Сярэбраным Віцязем" у раздзеле дакументальных поўнаметражных фільмаў адзначана "Залатое вяселле" Уладзіміра Дашука. У конкурсе анімацыйных фільмаў узнагароду "Бронзавы Віцязь" атрымала беларуская стужка "Ясны сокал", створаная рэжысёрам Ірынай Кадзюковай.

Згодна з умовамі фестывалю, у кожнай з сямі намінацый міжнароднае журы прысуджала золата, сярэбранага і бронзавага віцязяў, а па рашэнню старшынь усіх журы лепшаму фільму любога жанру ўручаўся Гран-пры.

Усяго на гэтым кінафоруме было прадстаўлена 18 беларускіх карцін, якія ўдзельнічалі як у асноўных конкурсах, так і ў па-законкурснай праграме. Акрамя таго, у рамках "Залатога Віцязя" адбылася рэтраспектыва фільмаў з удзелам народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна.

31 мая 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:31.05.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1646
 
Ключевые слова:
Кинематограф Фэст культуры Хабаровск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме