https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Фотавыстаўка БЕЛТА "Беларусь сёння" прадстаўлена на Днях культуры Беларусі ў Ізраілі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Расказваючы аб Днях культуры, у знешнепалітычным ведамстве адзначылі: "Гэта маштабная культурная акцыя арганізавана Міністэрствам культуры Беларусі і Міністэрствам Іерусаліма і дыяспары Ізраіля пры садзейнічанні пасольства Беларусі ў Ізраілі і ізраільскага прадзюсарскага цэнтра "Аўрора прадакшнс".

Для ўдзелу ў мерапрыемствах у Ізраілі знаходзіцца з візітам дэлегацыя на чале з першым намеснікам міністра культуры Беларусі Уладзімірам Карачэўскім.

Канцэртная праграма прадугледжвае выступленні Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" і ансамбля народнага танца "Харошкі".

Урачыстае адкрыццё Дзён культуры Беларусі і першы канцэрт прайшлі ў г.Ор-Аківа. З 13 па 15 жніўня беларускія творчыя калектывы выступяць у такіх буйных ізраільскіх гарадах, як Ашдод, Нацэрэт-Іліт і Бат-Ям.

13 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.08.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1184
 
Ключевые слова:
Беларусь-Израиль Фотография Выставка Дни культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме