https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Юная беларуска стала лаўрэатам "Залатога мікрафона"


Юная жыхарка Віцебска Віўен Сабі стала лаўрэатам Міжнароднага конкурсу вакалістаў "Залаты мікрафон — 2013", які штогод праводзіцца ў Кастанаі (Казахстан). Сёлета конкурс прайшоў 11 раз.

Канкурэнцыя ў віцяблянкі была не жартоўнай, бо перад гледачамі выступіла больш за 70 калектываў з Азербайджана, Беларусі, Казахстана, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны. Канкурсанты былі прадстаўлены ў 3 групах: малодшай, сярэдняй і старэйшай. Па выніках конкурсных выступленняў лаўрэатамі сталі 14 вакалістаў.

Віўен Сабі, як уладальніца І прэміі, была ўзнагароджана дыпломам лаўрэата, а таксама атрымала ў якасці падарунка нетбук. Аднак, напэўна, самым прыемным стаў прэзент ад Марыян Сленіене, прэзідэнта ХІV Міжнароднага дзіцяча-моладзевага фестывалю эстраднай творчасці "BUЕN VІАJЕ": яна ўручыла салістцы студыі "Форум" грант для ўдзелу ў ІХ міжнародным конкурсе "ОРUS-2013", які пройдзе з 14 па 21 чэрвеня ў Каталоніі). Спадзяёмся, што іспанская сцэна стане чарговым паспяховым трамплінам у сольнай кар`еры Віўен.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 20 красавіка 2013

 
Дата публикации:20.04.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1789
 
Ключевые слова:
Кустанай Фэст культуры Золотой микрофон
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме