https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выстаўка фатаграфій і дакументаў "Спаленыя вёскі. Памятныя мясціны ў Беларусі" адкрылася ў Расійскім доме навукі і культуры ў Берліне


Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Мерапрыемства прымеркавана да 70-годдзя хатынскай трагедыі. Экспазіцыя падрыхтавана пасольствам Беларусі ў Германіі сумесна з дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Беларусі на аснове матэрыялаў, прадстаўленых Нацыянальным архівам і Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Выстаўка ўключае 25 фатаграфій розных гадоў, якія адлюстроўваюць ушанаванне ў Беларусі памяці мірных жыхароў - ахвяр нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і больш як 20 копій унікальных дакументальных сведчанняў злачынстваў, учыненых акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Удзел у мерапрыемстве прынялі паслы Беларусі і Расіі ў Германіі, прадстаўнікі дыпмісій іншых краін СНД, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Германіі, прэзідэнт германскага Народнага саюза па догляду ваенных магіл Райнхард Фюрэр, прадстаўнікі ўстаноў культуры і грамадскіх арганізацый.

У сваім выступленні пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро падкрэсліў важнасць захавання памяці пра трагічныя падзеі Другой сусветнай вайны і недапушчэнні скажэння гістарычнай праўды.

Удзельнікам мерапрыемства былі паказаны два фрагменты тэлерэпартажу з цырымоніі адкрыцця мемарыяльнага комплексу "Хатынь" у 1969 годзе, у тым ліку зварот сведкі хатынскай трагедыі Іосіфа Камінскага. Піяністка Маргарыта Брындзіна выступіла з праграмай "Песні ваенных гадоў".

Выстаўка фатаграфій і дакументаў "Спаленыя вёскі. Памятныя мясціны ў Беларусі" будзе працаваць да 7 чэрвеня.

9 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.05.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1984
 
Ключевые слова:
Выставка Беларусь-Германия Вторая мировая война Сожжённые деревни
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме