https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У шведскім Мальмё 18 мая фінал "Еўрабачання-2013"


Фінальнае шоу міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2013" стартуе 18 мая ў 22.00 па мінскім часе.
Прамую трансляцыю фіналу са шведскага горада Мальмё будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

У фінале прымаюць удзел выканаўцы з 26 краін. Прадстаўніца Беларусі Алена Ланская з песняй "Solayoh" выйдзе на сцэну восьмай.

Пераможца "Еўрабачання" будзе вызначаны па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Гледачы змогуць прагаласаваць пасля выступлення ўсіх удзельнікаў за любога з выканаўца, які спадабаўся, акрамя прадстаўніка сваёй краіны.

Фінальнае шоу "Еўрабачання" будзе вельмі відовішчным і яркім. Зрэшты, у шведаў, прызнаных сусветных экспертаў у поп-музыцы, і не магло быць інакш.

Папярэднічае пачатку фіналу тэлевізійны ролік пра вусеня, які з`яўляецца з-пад зямлі ў Баку (сталіцы, якая прымала "Еўрабачанне" ў мінулым годзе) і робіць доўгае падарожжа да Мальмё, дзе і ператвараецца ў матылька - сімвал цяперашняга "Еўрабачання" ў Швецыі.

Шоу пачынае дзіцячы хор, выконваючы спецыяльна напісаную для конкурсу песню, пад якую на сцэну па сімвалічным мосце выходзяць усе 26 удзельнікаў конкурсу з нацыянальнымі сцягамі.

Пасля конкурснага выступлення фіналістаў на сцэне з`явіцца Ларын - пераможцы мінулагодняга "Еўрабачання". Яна выканае свае самыя вядомыя песні і, вядома, "Эйфарыю". Пасля чаго вядучая конкурсу Петра Медэ ў гумарыстычнай музычнай пастаноўцы раскажа гледачам пра шведаў і Швецыю.

Калі галасаванне завершыцца, кожная з 26 краін назаве выканаўцаў, якім аддадзена найбольшая колькасць балаў - 8, 10 і 12.

Пераможца "Еўрабачання-2013" атрымае сімвалічны хрустальны мікрафон, а краіна, якую ён прадстаўляе, будзе прымаць конкурс у наступным годзе.

Паводле звестак арганізатараў конкурсу, колькасць гледачоў "Еўрабачання" штогод вагаецца ў межах 100-124 млн. чалавек. Значная частка аўдыторыі назірае за песенным спаборніцтвам у Інтэрнэце. Так, у 2012 годзе колькасць праглядаў афіцыйнага вэб-сайта "Еўрабачання" дасягнула амаль 105 млн. На афіцыйным канале конкурсу рэгіструецца больш праглядаў, чым, напрыклад, на каналах Белага дома і Барака Абамы разам узятых.

У гэтым годзе конкурс праходзіць у шведскім горадзе Мальмё. Швецыя пяты раз прымае "Еўрабачанне" (1975, 1985, 1992, 2000 і 2013 года), а Мальмё - другі раз. Для асвятлення песеннага спаборніцтва акрэдытаваны больш за 1,5 тыс. журналістаў з 80 краін.

За 56 гадоў, на працягу якіх праводзіцца конкурс "Еўрабачанне", у ім "спаборнічалі" каля 1,3 тыс. песень. Рэкордная колькасць перамог - 7 - належыць Ірландыі. Люксембург, Францыя і Вялікабрытанія перамагалі па 5 разоў, Швецыя і Нідэрланды - па 4. Рэкардсменам па апошніх конкурсных пазіцыях можна лічыць Нарвегію. Гэта краіна 10 разоў станавілася апошняй у фінале, але разам з тым тройчы перамагала ў конкурсе.

18 мая 2013, Мальмё
Кацярына Нячаева - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1592
 
Ключевые слова:
Конкурс Евровидение-2013
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме