https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць свяшчэннай місіяй захаванне праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і легендарным подзвігу савецкага народа


Аб гэтым беларускі лідар заявіў 9 мая на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што для беларускага народа, які прынёс на алтар барацьбы з фашызмам трэць сваіх суграмадзян, вайна ніколі не стане далёкім мінулым, яна застанецца ў памяці не толькі пакалення пераможцаў, але і іх удзячных патомкаў.

"Аднак ёсць і тыя, хто пастаянна спрабуе перагледзець гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Прынізіць значэнне гераічнай барацьбы савецкіх людзей, ачарніць партызанскі рух і рэабілітаваць фашысцкіх катаў і асабліва іх прыслужнікаў. Наш абавязак, наша свяшчэнная місія - захаваць праўду аб той вайне і аб легендарным подзвігу савецкага народа. Не дазволіць адабраць у яго галоўную заваёву - Вялікую Перамогу!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што, пакарыўшы за лічаныя месяцы Еўропу, гітлераўскія легіёны выйшлі да граніц Савецкага Саюза. "Для савецкага народа вайна стала айчыннай. Мільёны людзей розных нацыянальнасцей, пакаленняў і сацыяльных слаёў узяліся за зброю, - падкрэсліў беларускі лідар. - Нават цяжкія страты Чырвонай Арміі ў пачатку вайны не зламалі волю народа, яго гатоўнасць да апошняй кроплі крыві біцца за кожную пядзю роднай зямлі".

"На фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і ў падполлі, у гета і канцлагерах савецкія людзі здзейснілі подзвіг, роўнага якому няма ў сусветнай гісторыі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

9 мая 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.05.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:2271
 
Ключевые слова:
День Победы Фашизм Великая Отечественная война Советский Союз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме